Аршанскі даішнік на дарозе збіў школьніцу
ДТЗ з удзелам супрацоўніка ДАІ адбылося ў Оршы на мінулым тыдні. Як піша мясцовы сайт orsha.eu, увечары 14 сакавіка маёр міліцыі — інспектар ДПС — пасля працоўнай змены выпіў і сеў за руль. На адной з цэнтральных магістраляў горада, вуліцы Міра, ён збіў васьмікласніцу, якая пераходзіла дарогу.
Паводле звестак аршанскага сайта, экспертыза пацвердзіла наяўнасць алкаголю ў крыві міліцыянта — 1,6 праміле. Дзяўчынка з пераломам трапіла ў лякарню.
Між тым, паведамляецца, што афіцыйная інфармацыя пра гэтае здарэнне дагэтуль нідзе не апублікаваная і не значыцца ў зводках.