Аршанскі суд прызначыў мужчыну арышт за "непраўдзівую" любоў да Беларусі

Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Аршанскі суд прызначыў 15 сутак жыхару пасёлка Барань за... няправільную любоў да радзімы, піша сайт orsha.eu.

У нядзелю, 6 жніўня, мужчына адпачываў у адкрытай кавярні ў цэнтры Оршы, каля Езуіцкага калегіюма. На развітанне ён выгукнуў патрыятычны лозунг "Жыве Беларусь!". На наступны дзень, а 11-й гадзіне, яго затрымалі. Яшчэ праз дзень прывезлі на суд.

Суд вырашыў, што мужчына выказваў пратэст супраць улады. Сам жа затрыманы з гэтым не пагадзіўся. Ён заявіў, што выгукнуў лозунг, бо любіць Беларусь, а іншых лозунгаў няма.

Гэтае тлумачэнне суд прызнаў "непраўдзівым, бо дадзеныя абставіны не адпавядаюць рэчаіснасці". Якім спосабам суд вызначыў "непраўдзівасць" любові да радзімы, у пастанове не тлумачыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі