Аршанскія ўлады адпраўляюць апазіцыю агітаваць па неіснуючых адрасах

Улады Оршы сваім рашэннем прызналі дазволенымі для агітацыі будынкі і арганізацыі, якіх не існуе. Так, ужо больш за пяць гадоў у горадзе няма крамаў “Лань” і “Кругозор”, у якіх, паводле рашэння, гарвыканкаму, дазволена змяшчаць агітацыйныя матэрыялы. Улады таксама дазволілі расклейваць плакаты ў будынку падатковай інспекцыі, якой па названым адрасе не існуе. У шэрагу ўстаноў, дзе дазволена размяшчэньне агітацыйных матэрыялаў, адмаўляюцца браць аб’явы пра сустрэчы з дэмакратычнымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Так, адміністрацыя гарадскога Цэнтру культуры аргументавала адмову адсутнасцю дошак аб’яваў.

У некаторых месцах адміністрацыя зрывае агітацыйныя матэрыялы адразу ж пасля таго, як сыходзяць актывісты, паведамляе Радыё Свабода паводле матэрыялаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі