Артыста ансамбля арыштавалі на 15 сутак

Паказанні сілавікоў і артыста ў судзе значна адрозніваліся / "Радыё Свабода", фота мае ілюстрацыйны характар
Паказанні сілавікоў і артыста ў судзе значна адрозніваліся / "Радыё Свабода", фота мае ілюстрацыйны характар

Да 15 сутак арышту прысудзіў адзін з райсудоў Мінска артыста аднаго з беларускіх ансамбляў Дзмітрыя Куксу, паведамляюць праваабаронцы.

Падставай для разгляду справы ў судзе стаў пратакол, які склалі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС. Пратакол быў складзены па арт. 24.3 КоАП. У ім гаварылася, што Кукса адмовіўся "адчыніць дзверы ў жылое памяшканне для правядзення ператрусу". Пры гэтым сам артыст сцвярджае, што яго затрымалі на вуліцы каля станцыі метро "Спартыўная". Яму надзелі кайданкі і павезлі дадому, каб правесці ператрус. Кватэру, паводле слоў Дзмітрыя, яго ключамі адчыняў супрацоўнік міліцыі.

Напярэдадні, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў, у Мінску таксама быў затрыманы вакаліст Міхаіл Кляпец. У яго доме таксама прайшоў ператрус, прычыны ўвагі да яго сілавікоў праваабаронцам невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі