Арына Сабаленка на турніры ў Істбарне згуляе з 7-й ракеткай свету

Арына Сабаленка на турніры ў Істбарне згуляе з 7-й ракеткай свету

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (45-е месца ў рэйтынгу WTA) на турніры ў Істбарне (Вялікабрытанія) згуляе з 7-й ракеткай свету Каралінай Плішкавай з Чэхіі. Плішкава прабілася ў 1/4 фіналу пасля перамогі над суайчынніцай Барбарай Стрыцавай (23) — 6:3, 6:4. Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал крыху раней, яна адолела ў 1/8 фіналу 15-ю ракетку свету Элізэ Мертэнс з Бельгіі — 7:5, 2:6, 7:5. У 1/16 фіналу беларуска выйграла ў 13-й ракеткі свету Юліі Гёргес з Германіі — 1:6, 6:4, 6:4. Будзем спадзявацца, што Арына і надалей будзе паспяхова гуляць з больш рэйтынгавымі тэнісісткамі.

Матч Сабаленка — Плішкава прызначаны на чацвер, 28 чэрвеня.

Арына Сабаленка на турніры ў Істбарне згуляе з 7-й ракеткай свету
Арына Сабаленка. Фота: БЕЛТА
Арына Сабаленка на турніры ў Істбарне згуляе з 7-й ракеткай свету
Караліна Плішкава. Фота: GETTY IMAGES

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі