Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Індыян-Уэлсе
Арына Сабаленка / AFP
На тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) беларуска Арына Сабаленка (2-і нумар у WTA) выйшла ў чвэрцьфінал.
14 сакавіка яна ў трох сэтах абыграла чэшку Барбару Крэйчыкаву (16) — 6:3, 2:6, 6:4. Гульня працягвалася дзве гадзіны і пяць хвілін.
У чвэрцьфінале наша суайчынніца сустрэнецца з амерыканкай Коры Гаўф (6).
Sabalenka #BNPPO23 pic.twitter.com/ridgUDAddG
— Arab Tennis (@ArabTennis20) March 14, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.