Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе

Арына Сабаленка / wsopen.com
Арына Сабаленка / wsopen.com

Беларуская тэнісістка і другая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе. У 1/4 яна абыграла амерыканку Коры Гаўф (6-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:0. Матч доўжыўся крыху больш за 1 гадзіну.

Упершыню за ўвесь сезон Сабаленка правяла матч без адзінага брэйк-пойнта, адзначае сайт WTA. І нагадвае, што раней 19-гадовая Гаўф тройчы абыгрывала беларуску.

"Я ведала, што калі я збіраюся сёння паказаць свой тэніс на корце, то ў мяне будуць усе шанцы выйграць гэты матч. Я такая шчаслівая, што змагла паказаць сёння свой найлепшы тэніс", — сказала Арына пасля матчу.

Цяпер Сабаленка патрэбна ўсяго адна перамога, каб абысці Каралін Гарсію і атрымаць найбольшую колькасць перамог у матчах асноўнай сеткі WTA ў гэтым сезоне — 17.

У паўфінале беларуска пазмагаецца з тэнісісткай з Грэцыі Марыяй Сакары (7).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі