Арыштаваны кіраўнік кампаніі Samsung

Арыштаваны кіраўнік кампаніі Samsung

Арыштаваны кіраўнік кампаніі Samsung. Адзін з самых уплывовых бізнесменаў Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Ён трапіў у карупцыйны скандал, які прывёў да імпічмента прэзідэнта краіны Пак Кын Хе. Яго збіраліся арыштаваць яшчэ ў студзені, але суд адхіліў адпаведны запыт. Цяпер жа з'явіліся новыя доказы перадачы хабараў, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

48-гадовы Лі Чжэ Ён фармальна займае пасаду віцэ-прэзідэнта Samsung. Пасля таго, як яго бацька, прэзідэнт кампаніі Лі Гон Хі перанёс інфаркт, сын лічыцца фактычным яе кіраўніком. Бізнесмен сваю віну не прызнае, ён адмаўляе незаконную перадачу 36 млн долараў у фонд, падкантрольны сяброўцы прэзідэнта Паўднёвай Карэі Чхве Сун Сіль (нібыта, пасля гэтага ўрад зачыніў вочы на перадачу кіруючай пасады ў карпарацыі ў спадчыну). Пра тое, што апошняя прымушала буйны бізнес "ахвяраваць" вялізныя сумы ва няўрадавыя фонды, звязаныя з ёй, стала вядома летась. Выбухнуў карупцыйны скандал.

РІА "Новости" дадае, што кіраўнік Samsung у чаканні рашэння суда па сваёй справе будзе знаходзіцца ў турме ў 15 кіламетрах ад сталіцы Паўднёвай Карэі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі