Арыштаваны ў Калінкавічах актывіст абвясціў галадоўку ў ІЧУ

Арыштаваны ў Калінкавічах актывіст абвясціў галадоўку ў ІЧУ

У ІЧУ Калінкавічаў арыштаваны актывіст Аляксандр Елісееў абвясціў галадоўку, паведамляюць праваабаронцы.

Елісееў пратэстуе супраць таго, што адміністрацыя ІЧУ адмовілася прымаць перадачу для яго. 

17 лютага актывіст удзельнічаў у "дыялогавай пляцоўцы" аб рэферэндуме ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі. Акрамя чыноўнікаў, на ёй былі старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь і дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай выбарчай акругі Яўген Адаменка. Елісееў задаваў Гваздзю пытанні пра паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу, што яўна не спадабалася чыноўнікам.

Зранку 19 лютага дадому да Елісеева прыехаў кіраўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў Расошка і заявіў, што на яго пачалі адмінстрацыйную справу за правапарушэнне. Ён завёз актывіста ў РАУС, адкуль Елісееў ужо не выйшаў.

Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адправілі на "суткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі