Асад раіць беларусам не здавацца "сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі"
Тэлеканал АНТ ўзяў інтэрв'ю ў кіраўніка Сірыі Башара Асада. Цалкам яно выйдзе ў эфір 11 траўня. А 9 траўня тэлеканал паказаў урывак, у якім сірыйскі кіраўнік віншуе беларусаў з Днём Перамогі.
У сваёй прамове Асад перадаў прывітанне ветэранам і кіраўніцтву Беларусі. Пасля гэтага ён параўнаў беларускую сітуацыю з сірыйскай:
"І сёння ветэраны сваім прыкладам паказваюць стойкасць духу, бо вы зараз перажываеце нешта падобна да таго, што ў Сірыі доўжыцца дзесяцігоддзе. Вы фактычна знаходзіцеся ў блакадзе, ёсць спробы дэманізаваць вобраз прэзідэнта Лукашэнкі, гэтак жа, як Захад спрабуе гэта зрабіць і з прэзідэнтам Пуціным. Паколькі яны не прагінаюцца перад Захадам. Вашы папярэднія пакалення не схілілі галовы перад Гітлерам, і цяперашнім пакаленням не варта саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі".