“Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб'яднанняў” адмовілі ў рэгістрацыі

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Асацыяцыі "Асамблея недзяржаўных дэмакратычных аб'яднанняў".
Пра гэта паведаміў кіраўнік рабочай групы асацыяцыі Сяргей Мацкевіч. Ён распавёў, з пункту гледжання міністэрства, устаноўчы дагавор аб стварэнні асацыяцыі з'яўляецца несапраўдным, бо кіраўнікі арганізацый — заснавальнікаў Асамблеі падпісалі яе без згоды кіруючых органаў сваіх арганізацый.

Таксама Мінюст зазначае, што назва арганізацыі не адпавядае патрабаванням заканадаўства, таму што не ўтрымлівае ўказання на прадмет дзейнасці членаў асацыяцыі. Цяпер Асацыяцыя мае намер абскарджваць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі