Аштрафавалі мужчыну, які выйшаў да Дома ўрада з шыльдачкай "Дапамажыце. Help"

Аштрафавалі мужчыну, які выйшаў да Дома ўрада з шыльдачкай "Дапамажыце. Help"

Мінчука Ігара Цельпухоўскага аштрафавалі на 10 базавых велічынь (210 рублёў) за несанкцыянаваны пікет на плошчы Незалежнасці ў беларускай сталіцы. Такое рашэнне 31 кастрычніка вынесла суддзя суда Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль, інфармуе БелаПАН.

15 і 16 верасня мужчына прыходзіў да Дома ўрада з шыльдачкай "Дапамажыце. Help", бо да гэтага беспаспяхова спрабаваў трапіць на прыём да генпракурора. У выніку яго дзеянні прызналі "парушэннем парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Цельпухоўскі сваёй віны не прызнаў, заявіў, што быў даведзены да адчаю чыноўнікамі, якія ігнаравалі яго праблемы.

Ігар Цельпухоўскі — інвалід 2-й групы, беспрацоўны, як і яго жонка. У іх двое дзяцей. Мужчына не згодны з прысудам і збіраецца звярнуцца да кіраўніка дзяржавы. Падрабязна пра яго справу гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі