Асоль і Цімафей Сліўцы пакідаюць зборную Беларусі па фрыстайле
Адразу двое спартоўцаў нацыянальнай зборнай па фрыстайле пакідаюць каманду і, верагодна, ужо ў наступным сезоне надзенуць форму іншай краіны. Як паведамляе "Советская Белоруссия", гэта Асоль і Цімафей Сліўцы. Падчас нядаўняй атэстацыі сястра і брат адмовіліся падпісваць кантракты.
Дарэчы, у беларускай зборнай па фрыстайле сёння выступаюць аж два экс–украінцы, адзін з якіх — Антон Кушнір, уладальнік Вялікага крыштальнага глобуса. Цяпер Украіна, па чутках, пераваблівае да сябе Асоль і Цімафея Сліўцоў. Другім верагодным варыянтам іх пераезду называюць Расію.