Астранаўты знялі ўзыход Венеры над Зямлёй. Відэа
Відэаролік быў зроблены пакадравай здымкай.
Астранаўты Міжнароднай касмічнай станцыі знялі відэа ўзыходу Венеры над нашай планетай. Ролік быў зроблены пакадравай здымкай над Міжземным морам. На відэа відаць, як на небасхіле з'яўляецца яркая кропка — планета.
Адзначым, што Венера — гэта трэці па яркасці аб'ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца. З-за таго, што яе найлепш відаць перад усходам ці неўзабаве пасля заходу Сонца, Венеру называюць таксама Вечаровай ці Ранішняй зоркай.
Фота: mirkosmosa.ru