Асуджаных па справе "падпальшчыка" амністуюць, а дырэктар МТЗ будзе сядзець
Еўрарадыё даведалася, хто з фігурантаў самых гучных крымінальных спраў апошніх гадоў мае шанец выйсці на свабоду па сёлетняй амністыі Па амністыі, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Беларусі, згодна з падлікамі МУС, на свабоду маюць шанец выйсці больш за 4 тысячы зняволеных. Праўда, скарыстацца гэтым шанцам змогуць толькі тыя, хто цалкам кампенсуе нанесеныя злачынствам дзяржаве і прыватным пацярпелым страты. Еўрарадыё вырашыла даведацца, хто з V.I.P.-асуджаных можа сёлета выйсці на свабоду.
Самай гучнай справай апошняга часу стаў суд над забойцамі “пухавіцкага падпальшчыка”.
Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы былі абвінавачаныя ў забойстве і асуджаныя на 5 і 3 гады пазбаўлення волі, яшчэ дваіх прызналі вінаватымі ў скрыванні і асудзілі да 2 і 5 гадоў абмежавання свабоды кожны. Пры тым, што дзяржаўны абвінаваўца Андрэй Бондар прасіў суд прызначыць 14 гадоў пакарання першым двум і 8 ды 8,5 гадоў пазбаўлення свабоды двум астатнім.
На думку юрыста Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, двое з чатырох чалавек, асуджаных па гэтай справе, хутчэй за ўсё выйдуць па амністыі цягам некалькіх месяцаў.
Гары Паганяйла: “Яны былі асуджаныя за неданясенне аб здзяйсненні цяжкага злачынства. І гэтыя двое дакладна трапляюць пад амністыю. Што ж тычыцца саміх забойцаў, ім могуць “скінуць” па гадку пазбаўлення свабоды. Гэта агульнае правіла — асобам, упершыню асуджаным, паводле закону “Аб амністыі” могуць зняць адзін год”.
А з улікам таго, што ніякіх грашовых страт яны нікому не нанеслі, амніставанне гэтых злачынцаў выглядае цалкам верагодным.
Ледзь не самым гучным працэсам мінулых гадоў стала справа дырэктара Мінскага трактарнага завода Міхаіла Лявонава. На 10 гадоў пазбаўлення волі яго асудзілі ў 2003 годзе. Абвінавацілі дырэктара за “злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, атрыманне хабару, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў складзе арганізаванай групы ў асабліва буйным памеры”. Скраў Лявонаў, згодна са звесткамі Генпракуратуры, каля 14 мільярдаў рублёў. 1,527 мільёнаў долараў пракуратуры, нібыта, удалося вернуць дзяржаве. Грошы былі размешчаныя ў банках Люксембургу на асабістых рахунках самога дырэктара, яго жонкі і двух яго дочак.
Але 1,5 мільёна долараў — далёка не ўся сума, якую патрабуюць ад Лявонава вярнуць. Менавіта таму яго жонка, Алена Лявонава, і не спадзяецца, што мужа вызваляць па сёлетняй амністыі.
Алена Лявонава: “Той, хто не кампенсаваў страты, не падпадае пад амністыю, на нашае гора. Паводле прысуду суда ён вінен 14 мільярдаў. Гэта ж сума вар’яцкая. Завод пазоў не падтрымаў, бо ніякіх страт у завода няма, а выставіла пазоў пракуратура. Гэта пытанне такое складанае, нідзе праўды не даб'ешся пакуль што”.
Не спадзяецца на датэрміновае вызваленне мужа Алена Лявонава яшчэ і таму, што яго адмовіліся амніставаць у 2002 годзе — па амністыі, пад якую ён афіцыйна трапляў.
Алена Лявонава: “Яны нават не прымянілі да яго амністыю 2002 года, законную, дзе не было ніякіх слоў пра кампенсацыю. Таму пра іншыя і размовы няма, дзе ёсць гэты пункт”.
У 2004 годзе за краты на 11 гадоў патрапіў экс-старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў. Яго пасадзілі за атрыманне хабару. І прысудзілі выплаціць 212 мільёнаў рублёў БТ і 21 мільён дзяржпошліны дзяржаве. Пакаранне экс-старшыня адбывае ў Шклоўскай выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму №17.
Начальнік калоніі Валерый Ільюшэнка паведаміў Еўрарадыё, што пакуль нічога не можа сказаць наконт магчымага вызвалення Рыбакова паводле амністыі.
Валерый Ільюшэнка: “Наконт шанцаў — не ведаю. Калі падыдзе час, камісія будзе яго разглядаць. А так я нават не ведаю, патрапіць ён ці не патрапіць. Я ж не магу сам усіх іх разглядаць”.
Не мае шанцаў патрапіць пад амністыю і яшчэ адзін герой крымінальнай хронікі канца 2008 года — Раман Мянцюк, дзеля затрымання якога ДАІшнікі выставілі “жывы шчыт” на трасе Мінск-Мікашэвічы. Ён ні нанесеныя страты не кампенсаваў, ні неабходны тэрмін не адседзеў — чвэрць ад прысуджанага. Да і на скасаванне года “адседкі” ён можа не спадзявацца. Гэта “прывілея” толькі ўпершыню асуджаных.
Фота:
http://photo.bymedia.net, http://naviny.by,