Аўстрыйцы затрымалі ўкраінскіх нелегалаў, якія хаваліся ва ўгнаеннях

На аўстрыйска-славацкай мяжы ў пятніцу затрыманы літоўскі трэйлер, у якім знаходзіліся 37 нелегальных эмігрантаў з Украіны і Малдовы.
35 украінцаў, у тым ліку 11-гадовае дзіця, а таксама два малдаваніна хаваліся сярод мяшкоў з грануляваным угнаеннем. Яны збіраліся патрапіць у Італію.

Кіроўца трэйлера затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары. Нелегальных эмігрантаў выслалі ў Славакію.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі