Аўтамабіль, які запусціў у космас Ілан Маск, не даляціць да Марса
Аўтамабіль Tesla Roadster не атрымаецца даставіць да Марса. Ілан Маск паведаміў у Твітары, што "рухавікі працавалі занадта доўга, і цяпер Tesla паляціць у бок пояса астэроідаў".
6 лютага адбыўся запуск ракеты Falcon Heavy (самай магутнай у свеце). Планавалася, што ракета адправіць у космас на эліптычную арбіту, якая працягваецца ад Сонца да Марса, аўтамабіль Маска Tesla Roadster.
Third burn successful. Exceeded Mars orbit and kept going to the Asteroid Belt. pic.twitter.com/bKhRN73WHF
— Elon Musk (@elonmusk) 7 февраля 2018 г.