Аўтар сучаснага варыянта “Пагоні” падае ў суд за знявагу сімвала

На думку Уладзіміра Крукоўскага, вокладка кнігі , на якой размешчаная выявы вершніцы з мячом, абражае нацыянальны сімвал. Аб сур’ёзных намерах мастака у сваім фэйсбуку паведаміў каардынатар “Арт Сядзібы” Павел Белавус. “Уладзімір Крукоўскі тэлефанаваў мне і папрасіў перадаць, што зараз рыхтуе і будзе на наступным тыдні падаваць у Вярхоўны суд на ўсіх, хто зневажае распрацаваны ім і Яўгенам Куліком эталон "Пагоні". То бок робіць нейкія інтэрпрытацыі без яго дазволу і ўзгаднення”, — піша Белавус.

Акрамя яго ў спісе Крукоўскага паэт Алесь Плотка, гандляр кнігамі Алесь Мазанік, Аляксей Кульбіцкі, арт-студыя Pras, “Арт Сядзіба”, крама symbal.by, рэдакцыя “Радыё “Свабода”.

Пры гэтым Уладзімір Крукоўскі не збіраецца патрабаваць фінансавай кампенсацыі за выкарыстанне распрацаванага ім варыянта герба. Мастак збіраецца звярнуць увагу на праблему знявагі і дызайнерскіх сцёбаў, якіх нельга рабіць са святыняй.

“На працягу 20-і гадоў ніхто не займаўся гэтай гнуснай справай — дэсакралізацыяй нацыянальнага сімвалу, — каментуе рашэнне Уладзімір Крукоўскі. — Не здзекваўся, не рабіў карыкатур на гэтую тэму… Хаця друкавалі на розных падпольных выданнях, значкі, налепкі, майкі — мільёны разоў. І я быў толькі рады, што “Пагоня” жыве, што яна камусьці патрэбна і г.д. І толькі ў апошні год пачаўся вось гэты так званы моладзевы сцёб”.

Апошняй кропляй для стваральніка сучаснай выявы “Пагоні” стала фота ў падтрымку Насты Шпакоўскай. На ёй стаяць аголеныя лідарка Naka і Алесь Плотка, які “прыкрываецца выявай беларускай святыні, якой ужо больш за сем стагоддзяў”, — адзначае Уладзімір Крукоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі