Аўтара стрыт-арт праекта “Urban Myths” збілі ў пад’езде невядомыя

Аўтара стрыт-арт праекта “Urban Myths” збілі ў пад’езде невядомыя

Алега Ларычава, аўтара “Urban Myths” збілі невядомыя ў яго пад’езде. Цяпер ён знаходзіцца ў лякарні. Каля 15:30 на яго напалі двое, спачатку нападнікі ўпэўніліся, у якую кватэру ён ідзе.

Гэта вынікае з перапіскі паміж Алегам Ларычавам і блогерам Антонам Матолькам.

“Збілі з ног, білі па галаве. Потым я ачуняў — няма нікога. Тэлефон валяецца, нічога не забралі, здаецца. Аднаго бачыў, другога — не. Апісаць не змагу. Не запомніў нічога, акрамя кепкі і джынсаў", — прыводзіць у Фэйсбуку фрагмент перапіскі Антон Матолька.

 

Мастакі “Urban Myths” рэалізавалі ў Мінску ды іншых гарадах некалькі буйных праектаў (вялікія графіці на дамах). Мінгарвыканкам нават размясціў фота Алега Ларычава на адным са сваіх білбордаў. Пазней, Алега Ларычава выклікалі ў Следчы камітэт з нагоды графіці аб мінска-маскоўскім сяброўстве, калі да працы дамалявалі калючы дрот. Пасля за гэтае ж графіці Алег Ларычаў быў аштрафаваны на 1150 рублёў.

Аўтара стрыт-арт праекта “Urban Myths” збілі ў пад’езде невядомыя
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі