Аўтарадыё адправіла журналістаў у адпачынак за свой кошт

З былога калектыву на радыё засталіся толькі галоўны рэдактар Юрый Базан і праграмны дырэктар Ірына Львова. Яны і займаюцца новым "накірункам" працы радыё – падрыхтоўкай да чарговых судовых працэсаў.

Юрый Базан: "Зараз мы чакаем, пакуль прывязуць дакументы з гаспадарчага суда аб назначэнні новага разбору. І будзем зноў правяраць нашы дакументы з усіх бакоў, рыхтаваць водгук і рыхтавацца да працягу службовых пасяджэнняў".

Офіс радыё па-ранейшаму застаецца адкрытым, але паколькі ў дадзены момант Аўтарадыё не мае ніякіх даходаў, яго супрацоўнікі знаходзяцца ў адпачынку за свой кошт.

Юрый Базан: "Мы знаходзімся ў велізарнай эканамічнай дзіры, людзям таксама трэба недзе працаваць. Усе супрацоўнікі зараз паспрабавалі неяк часова ўладкавацца на працу і перажыць гэты перыяд. Бо практычна ўвесь калектыў Аўтарадыё аказаўся пад забаронай на прафесію".

Па словах Ірыны, на дадзены момант новую працу знайшоў толькі гукарэжысёр Аўтарадыё. Заробак па-ранейшаму атрымліваюць толькі Юрый Базан ды Ірына Львова, астатнія супрацоўнікі шукаюць часовую працу.

Ірына Львова: "У першы месяц мы прыводзілі ў парадак дакументы, закрывалі пытанні па рэкламе, арэндзе, плацяжам, насамрэч бягучай працы вельмі многа – яна як была, так і засталася. І тым не менш трэба збіраць матэрыялы для таго, каб падрыхтавацца да суда".

Нагадаем, што дата новых слуханняў па справе Аўтарадыё назначана на 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі