Аўташоў экстрэмалаў пройдзе ўвечары 22 ліпеня ў Мінску

Аўташоў экстрэмалаў пад кіраўніцтвам Патрыка Борні пройдзе ўвечары 22 ліпеня ў Мінску. 
Як паведамляюць арганізатары, гэтая незвычайная каманда працуе ў галіне экстрэмальнага шоў ужо на працягу 25 гадоў і атрымала шырокую вядомасць.

Шоў Патрыка Борні — гэта акрабатыка на цяжкіх матацыклах — акрабатыка на зямлі і ў паветры, праезд праз агонь, сінхронная акрабатыка на двух матацыклах на задніх колах.

Таксама знакамітыя трукачы рыхтуюцца шакіраваць публіку пераскокваннем праз чатыры, шэсць і нават восем аўтамабіляў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі