Аўтастаянкі Мінска з 13 лістапада ўводзяць дзённы пагадзінны тарыф

Аўтастаянкі Мінска з 13 лістапада ўводзяць дзённы пагадзінны тарыф

На мінскіх аўтастаянках ГА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" з 13 лістапада ўводзіцца дзённы пагадзінны тарыф на захоўванне транспартных сродкаў з дапушчальнай масай да 3,5 т. Як паведамляе БЕЛТА, адна гадзіна стаянкі будзе каштаваць 10 капеек.  

Гэтая паслуга прадастаўляецца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) у перыяд з 6.00 да 19.00. 

Новаўвядзенне не закране аўтастаянкі №15 (вул. Кальварыйская), №24 (вул. Карастаянавай, 47), №34 (вул. Харкаўская, 61), № 44 (праспект Незалежнасці, 163), №92 (вул. Гікалы, 1а), №96 (вул. Панамарэнкі, 79), №105 (вул. Радыяльная, 12).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі