Аўтобус "Мінск — Варшава" двойчы трапіў у аварыю

Разбіты пад Баранавічамі аўтобус / nashkraj.by
Разбіты пад Баранавічамі аўтобус / nashkraj.by

Аўтобус "Мінск — Варшава" двойчы трапіў у аварыю. Як піша nashkraj.by, уначы ў Баранавіцкім раёне ён сутыкнуўся з ласём, які выбег на трасу М1/Е30 (на 192-м яе кіламетры). Жывёла загінула, аўтобус быў сур'ёзна пашкоджаны. Выданне адзначае, што пасажыры (іх было 42 чалавекі) не пацярпелі, "дзякуючы майстэрству кіроўцы".

Праз тры гадзіны з мінскага аўтапарка прыехаў іншы аўтобус, у які пераселі пасажыры і паехалі ў Польшчу. Ужо на трасе ў гэтай краіне аўтобус трапіў у ДТЗ і таксама атрымаў пашкоджанні. На шчасце, пасажыры не пацярпелі. Але з-за аварый іх паездка ў Варшаву істотна зацягнулася і прымусіла пахвалявацца.

У пачатку кастрычніка каля Фаніпаля ў аварыю трапіў аўтобус "Варшава — Мінск", тады пацярпелі 15 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі