Аварыя трубаправода ў Жлобіне пакінула без цяпла 2 школы, 8 садкоў і 86 дамоў

Аварыя трубаправода ў Жлобіне пакінула без цяпла 2 школы, 8 садкоў і 86 дамоў

19 студзеня ў 4:00 жлобінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб прарыве трубаправода цэнтральнага ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў мікрараёне №1.

Як паведамляе прэс-служба МНС, на час рамонту без ацяплення засталіся 86 шматкватэрных жылых дамоў, дзве школы і восем дзіцячых садкоў у мікрараёнах №2 і №16. Прамысловыя прадпрыемствы, аб'екты жыццядзейнасці адключаныя не былі. 

Над выпраўленнем аварыі працуюць тры аварыйныя брыгады КЖУП "Унікам". Меркавалася, што падача цяпла адновіцца а 8-й гадзіне. 

Але, як пішуць "Моцныя навіны", у 9:00 цяпло ў дамы не вярнулася, гарачай вады таксама няма. Між тым у Жлобіне ў 9:00 было -20.

Дарэчы, аналагічная аварыя адбылася 18 студзеня ў Светлагорску. Пасля прарыву трубаправода без ацяплення і гарачай вады засталіся тры жылыя дамы па вуліцы Сацыялістычнай, дзе жывуць шэсць чалавек. Аварыя адбылася ў 13:40, а ў 19:00 трубаправод адрамантавалі. Аднак пры пробным пуску вады яго зноў прарвала. Рамонт працягнецца сёння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі