Аварыя ў Мазыры: пашкоджаная цеплавая сетка

На месцы аварыі ў Мазыры

На месцы аварыі ў Мазыры / t.me/gomelenergo_by/

27 лютага ў Мазыры здарылася аварыя. Як паведамляе "Гомельэнерга", пашкоджаная цеплавая сетка. Энергетыкі працуюць над ліквідацыяй наступстваў аварыі, аднаўляюць пашкоджаны трубаправод.

Адзначаецца, што для таго, каб у кватэрах жыхароў Мазыра заставалася цяпло, часова пераключылі спажыўцоў на рэзервовую цеплавую магістраль (аднак частка горада застаецца без цяпла і гарачай вады). Пасля заканчэння рамонтных работ плануецца аднаўленне "нармальнай схемы цеплазабеспячэння".

Што стала прычынай пашкоджання трубаправода, не ўдакладняецца.

Падобныя аварыі адбываюцца па ўсёй Беларусі — інфраструктура патрабуе абнаўлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі