У Пінску і Жлобіне ліквідоўвалі наступствы аварый на цеплатрасах

На месцы аварыі ў Пінску / t.me/brestenergolife/
У Пінску і Жлобіне ліквідоўвалі наступствы аварый на цеплатрасах. Яны адбыліся ў чацвер і пакінулі на пэўны час частку гараджан без цяпла.
У Пінску аварыя адбылася на цеплавой сетцы ў мікрараёне Лугі. Без ацяплення былі дамы па вуліцах Янішчыц і Сонечнай. Як паведамляе "Брэстэнерга", цяпло вярнулася пасля 16-й гадзіны.
Крыху раней наступствы аварыі ліквідавалі ў Жлобіне ў Гомельскай вобласці. У 18-м мікрараёне "адбыўся аварыйны прарыў цепланосбіта". Без цяпла заставаўся не толькі ён, але і мікрараён Лебядзёўка-Поўдзень.
У панядзелак падобная аварыя была ў Гродне. Інфраструктура ў Беларусі патрабуе абнаўлення, а грошы атрымліваюць найперш сілавікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.