Камунальная аварыя ў Гродне: без цяпла 21 дом і дзіцячы садок

На месцы аварыі / t.me/pul4region/
10 лютага ў Гродне здарылася камунальная аварыя. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, у мікрараёне Вішнявец прарвала трубаправод цеплатрасы. Без цяпла засталіся 21 шматкватэрны жылы дом, дзіцячы садок і дзве крамы.
На вуліцы Крамко ідуць аднаўленчыя працы. Чыноўнікі абяцаюць аднавіць падачу цяпла да 18-й гадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.