Авіякампанія Turkish Airlines абвергла, што возіць мігрантаў у Беларусь

Авіякампанія Turkish Airlines абвергла, што возіць мігрантаў у Беларусь

Авіякампанія Turkish Airlines заявіла, што не возіць нелегальных мігрантаў у Беларусь. Адпаведная публікацыя з'явілася ў самай буйной газеце Турцыі Milliyet.

Нагодай для заявы сталі матэрыялы ў заходніх СМІ, дзе ішла гаворка пра супрацу Turkish Airlines з беларускімі ўладамі. Гэтыя публікацыі кепска ўплываюць на рэпутацыю кампаніі і могуць пагражаць санкцыямі з боку Еўрасаюза. 

Міграцыйны крызіс паміж Беларуссю і Еўрасаюзам цягнецца з лета. У СМІ з'яўляліся неаднаразовыя сведчанні, што беларускія ўлады дапамагаюць мігрантам не толькі прыляцець у Беларусь, але і прайсці да межаў Літвы і Польшчы. Дзеянні афіцыйнага Мінска ў ЕС назвалі гібрыднай агрэсіяй.

У апошнія дні асабліва абвастрылася сітуацыя на беларуска-польскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі