“Ай ноў інгліш, бат кол мі ласт…”
Еўрарадыё вырашыла праэкзаменаваць беларускія прадпрыемствы на валоданне
англійскай мовай. Як высветлілася, паразумецца з маркетынгавымі
службамі можна. Прынамсі, з вамі паспрабуюць
пагаварыць і слухаўку не павесяць. Згодна з пастановай Саўміна, дзяржаўныя прадпрыемствы мусілі да 1 жніўня рэструктурызаваць свае маркетынгавыя службы. Супрацоўнікі сярод іншага павінны абавязкова валодаць замежнымі мовамі. Еўрарадыё вырашыла праэкзаменаваць нашыя прадпрыемствы.
Мы патэлефанавалі ў маркетынгавыя службы вядучых беларускіх прадпрыемстваў, каб “купіць” іх прадукцыю. Спачатку ветліва цікавіліся, ці не змаглі б з намі пагаварыць па-англійску: “Could you please speak English?”
Першай была “Камунарка”. Там мы вырашылі прадставіцца бізнесмэнамі з Польшчы і паспрабаваць набыць вялікую партыю шакаладу. Але да прадстаўлення справа не дайшла. Слухаўку зняла дзяўчына.
“Could you please speak English?” (Калі ласка, ці не маглі б вы гаварыць па-англійску?)
— A moment.
Чакаю 2 хвіліны (у слухаўцы чуваць: “падыдзі проста і скажы, толькі так — уцямна, скажы”). Падыходзіць другая дзяўчына. Вітаюся.
— Hello.
— Hello. I am sorry, I know… I know English, but maybe call last (Выбачаюся, я… я ведаю ангельскую, але, можа, патэлефануйце апошні).
Далей тэлефануем на МАЗ. Прадстаўляюся там прадпрымальнікам з Балгарыі, кажу, што хачу набыць у іх 10 аўтобусаў.
— Эээ… have you? Эээ… do you have any conversation with our or you just first speaking with us? (Вы размаўляеце з нашым або вы толькі ўпершыню з намі гаворыце?)
Перакідваемся парай фразаў, і дзяўчына просіць ператэлефанаваць праз 40 хвілін:
— Now we have a break time for lunch. So can you call us back in may be 40 minutes? (У нас цяпер перапынак на абед. Можаце нам ператэлефанаваць праз 40 хвілін?)
На БелАЗе Еўрарадыё паспрабавала купіць кар’ерны самазвал. Задаю стандартнае першае пытанне.
— Could you speak English please?
— Just a moment (у слухаўцы чуваць: “Таня, хадзі паразмаўляй!” — “На англійскай ці што?”)
Размаўляю з другой дзяўчынай. Яна пытаецца, ці не тэлефанавалі раней, ці не дасылалі запыт. Просіць пачакаць і дае электронны адрас, на які трэба даслаць запыт.
— You can… ask some questions now… but I guess you need some special… ну… some special things — all the products we can offer… so maybe you should send us… (Вы можаце задаць свае пытанні цяпер, але, я думаю, вам трэба спецыфічныя рэчы... Таму, напэўна, вам лепш даслаць нам…).
З маркетынгавай службай МТЗ мы таксама здолелі пагаварыць — з запінкамі, але пры жаданні паразумецца можна. Там нам параілі звязацца адразу з дылерам у Балгарыі наўпрост.
— We have a dealer in Bulgaria and sell tractors only for dealer because this dealer is our firm with our money (У нас ёсць дылер у Балгарыі і мы прадаём трактары толькі дылеру, таму што гэта таксама наша кампанія з нашымі грашыма).
Дырэктар Цэнтра сістэмных бізнэс-тэхналогій SATIO Жана Грынюк Пастанову 284 назвала “крокам наперад”:
“Сама гэтая пастанова — гэта ўжо прызнанне існавання маркетынгу ў краіне і прызнанне таго, што, безумоўна, стан службы маркетынгу патрабуе актыўнага рэфармавання... У свой час я нават прапанавала дату выхаду пастановы аб’явіць прафесійным святам маркетолагаў у краіне”.
Няведанне замежных моваў на дзяржпрадпрыемствах — вялікая праблема, працягвае спадарыня Грынюк:
“Гэтая праблема вельмі актуальная. Прычым тут мова — не адзіная панацэя. Пасадзіце выпускніка Лінгвістычнага ў службу маркетынгу сёння, ён таксама заваліць працу, таму што акрамя замежнай мовы павінны быць дакладна сфармаваныя прафесійныя кампетэнцыі.
Безумоўна, такая праблема ёсць, яе ўсе прызнаюць. І, на мой погляд, прызнанне праблемы — гэта ўжо 50% яе рашэння”.
Пры гэтым Жана Грынюк адзначае, што набіраць больш малады калектыў у маркетынгавыя службы — не выйсце. Таму што, па-першае, “канёў на пераправе не мяняюць”. І па-другое — колькі б ні набіралі новых супрацоўнікаў, без змены самой сістэмы нічога не будзе, нават калі туды прыйдзе геніяльны маркетолаг.