Айца Надсана пахаваюць 29 красавіка ў Лондане

Вядомага рэлігійнага дзеяча беларускай эміграцыі айца Аляксандра Надсана пахаваюць 29 красавіка па грэка-каталіцкім абрадзе ў царкве Святой Марыі ў Лондане. Напярэдадні цела святара будзе дастаўленае для развітання ў Марыйскі дом, паведамляе партал Krynica.info

19 красавіка ў гарадскім пасёлку Друя пад Браславам, у рыма-каталіцкай епархіі Найсвяцейшай Тройцы адбылася імша за памерлага духоўнага лідара беларусаў свету.

Айцец Аляксандр Надсан памёр у Лондане 15 красавіка на 89-м годзе жыцця. Ён нарадзіўся пад Нясвіжам. З канца 1950-х гадоў жыў у Лондане. У 1958 годзе прыняў сан. Доўгі час кіраваў Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане.  

У 1981 годзе ачоліў Беларускую каталіцкую місію ў Вялікабрытаніі, а ў чэрвені 1986 года быў прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-грэка-каталікоў у замежжы.

У 1994 годзе ватыкан афіцыйна зацвердзіў літургічныя тэксты для беларусаў-уніятаў, перакладзеныя Надсанам на беларускую мову.

Фота Дзяніса Раманюка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі