Айцішнікі папрасілі адрамантаваць лесвіцу — ЖЭС пачакаў год і прыбраў яе

Скрыншот з сервіса "Яндэкс.Карты"
Скрыншот з сервіса "Яндэкс.Карты"

У красавіку 2018 года супрацоўнікі IT-кампаніі A1QA адправілі на сайт 115.бел заяўку на рамонт разбуранай лесвіцы на падыходзе да іх офіса. Кампанія працуе ў адным будынку з клубам Re: public на вуліцы Прытыцкага 62/1. Аварыйную лесвіцу па дарозе да клуба ад метро "Кунцаўшчына" ведаюць многія, хто хадзіў туды на канцэрты.

Не прайшло і года, а дакладней практычна год і прайшоў, і камунальнікі прыйшлі на дапамогу айцішнікам. Лесвіцу разабралі і вывезлі. Цяпер на яе месцы нічога няма, а супрацоўнікі A1QA і іншых офісаў падымаюцца па пратаптанай у горку сцежцы.

Айтишники попросили отремонтировать лестницу — ЖЭС подождал год и убрал её

"Лесвіца гэтая была як у шматкватэрным доме, проста пастаўлены на горачку бетонны пралёт, — распавёў Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў A1QA. — Яна была разбітая, але нармальная. Нядаўна прыехалі чувакі, разбурылі і прыбралі яе — цяпер там нічога няма".

"Вырашыўшы" праблему, КУП "ЖЭУ №6 Фрунзенскага раёна" пакінула на сайце 115.бел адказ: "Выкананы дэмантаж аварыйнай лесвіцы". Знаходлівыя праграмісты не разгубіліся і адказалі:

"Няма лесвіцы — няма праблемы. Давайце заадно прыбяром ўвесь асфальт, каб не трэба было рамантаваць дарогі".

Айтишники попросили отремонтировать лестницу — ЖЭС подождал год и убрал её
Скрыншот з Твітара @bndrsk

Акрамя лесвіцы, супрацоўнікі A1QA скардзіліся ў 115.бел на сцежку, пратаптаную праз газон ад метро да будынка.

"Гэта таксама смешная гісторыя. Мы пісалі, маўляў, тут пастаянна ходзяць людзі, таму зрабіце што-небудзь, выраўняйце гэтую сцежку або заасфальтуйце. На гэта 115.бел адказваў, што гэта частка газона, якая належыць гораду, а ў яго ёсць асаблівыя планы, таму дарожкі там ніколі не будзе".

Па прычыне асаблівых планаў дарожка застаецца незаасфальтаванай. Дарэчы, яна ўпіраецца якраз у тое месца, дзе раней была аварыйная лесвіца, знесеная камунальнікамі.

 

Больш важных падзей 17 красавіка ў праграме "Еўразум"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі