Азаранка гуляе за каманду Еўропы на паказальным турніры ў Ганконгу

Сёння, 6 студзеня, у Ганконгу стартаваў паказальны камандны турнір Tennis Classic 2010. У ім бяруць удзел зборныя Расіі, Еўропы, Азіі і Амерыкі, паведамляе сайт "Беларускія навіны". За каманду Еўропы выступае першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка. Яе партнёрамі сталі датчанка Каралін Вазняцкі і швед Штэфан Эдберг.

Каманду Расіі прадстаўляюць Марыя Шарапава, Вера Званарова і Яўген Кафельнікаў. Каманду Амерыкі — амерыканцы Венус Уільямс і Майкл Чанг, а таксама аргентынка Гізела Дулко. Каманду Азіі — кітаянка Чэн Жы, японка Аюмі Марыта і прадстаўнік Тайланда Парадорн Срычафан.

Кожная міжкамандная сустрэча складаецца з трох адзінкавых матчаў і аднаго мікста. Па выніках міжкамандных матчаў удзельнікі турніру разбіваюцца на "Залатую" і "Срэбную" групы, у якіх гуляюцца паўфіналы і фіналы.

6 студзеня каманда Расіі сустракаецца з камандай Азіі. У першым матчы Вера Званарова абгуляла Аюмі Марыту — 6:2, 6:2.

7 студзеня каманда Амерыкі згуляе з камандай Еўропы. Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Гізелай Дулко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі