Азаранка не згуляе за зборную Беларусі ў Кубку федэрацыі

Азаранка не згуляе за зборную Беларусі ў Кубку федэрацыі

Вікторыя Азаранка не згуляе за жаночую зборную Беларусі ў Кубку федэрацыі. Яе прозвішча няма ў беларускай заяўцы на матч у Сусветнай групе II з камандай Канады (ён пройдзе 6-7 лютага ў Квебеку). Як паведамляе "Прессбол", замест 14-й ракеткі свету за нашу зборную выступіць 17-гадовая Ніка Шыткоўская, якая лічылася запасной. Таксама ў складзе каманды Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко, якая нядаўна выйграла юніёрскі адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

Азаранка пакуль ніяк не пракаментавала сваё рашэнне. Раней яна ўхілялася ад адказу, ці будзе яна выступаць за зборную, казала, што яшчэ не вырашыла. Эксперты ж спадзяваліся, што Вікторыя паўдзельнічае ў матчы, паколькі гэта трэба ёй для кваліфікацыі на Алімпіяду.

Азаранка не згуляе за зборную Беларусі ў Кубку федэрацыі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі