Азаранка пра адмову гуляць за зборную: Мне падабаецца, як вы хлусіце, людзі
Вікторыя Азаранка дагэтуль не дала яснага каментара наконт сваёй адмовы выступаць за жаночую зборную Беларусі на Кубку федэрацыі. У Twitter толькі з'явіўся наступны сказ: "Мне падабаецца, як вы хлусіце, людзі".
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў Квебеку пачнецца матч у Сусветнай групе II Беларусь — Канада. Напярэдадні ў апошні момант стала вядома, што Азаранкі няма ў заяўцы нашай каманды. Яе замяніла 17-гадовая Ніка Шыткоўская, якая лічылася запасной. Таксама ў складзе каманды Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко.
Капітан беларускай зборнай Эдуард Дуброў прызнаўся, што не ведае дакладную прычыну адмовы Вікторыі.