Азаранка разграміла Дыяс у другім раундзе турніру ў Індыян Уэлсе
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раунд турніру ў амерыканскім Індыян Уэлсе з прызавым фондам у 6 мільёнаў долараў. Наша суайчынніца разграміла ў Зарыну Дыяс з Казахстану — 6:3, 6:2.
Азаранка мае 15-ты радок у рэйтынгу WTA, Дыяс — 87-мы.
Нагадаем, што ў першым раундзе турніру ў Індыян Уэлсе іншая беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (84 WTA) саступіла расіянцы Маргарыце Гаспаран. Аляксандра Сасновіч таксама пацярпела паразу ў гэтых спаборніцтвах ад чэшкі Барборы Стрыцавай.