Азаранка стартавала на турніры ў Брысбене з упэўненай перамогі
Вікторыя Азаранка (22-е месца ў сусветным рэйтынгу) на старце турніру ў аўстралійскім Брысбене ўпэўнена перамагла расіянку Алену Весніну (115-е месца ў рэйтынгу) — 6:2, 6:0. Прычым беларуская тэнісістка прайграла толькі два першыя геймы, а потым выйграла 12 геймаў запар.
У другім крузе турніру Азаранка сустрэнецца з другой ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп.
Фота: by.tribuna.com