Азаранка захавала сёмы радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

Першая дзесятка рэйтынга Жаночай тэніснай асацыяцыі засталася за тыдзень без зменаў. Як паведамляе афіцыйны сайт WTA, па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе Серэна Ўільямс (ЗША) з 9195 ачкамі. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за самой сёмы радок, у яе 4740 ачкоў. Іншыя беларускі займаюць наступныя пазіцыі: Вольга Гаварцова захавала за сабой 54-е месца, Настасся Якімава стала 106-й (тыдзень таму яна была 107-й), Дар'я Кустова стала 117-й (была 119-й), Кацярына Дзегалевіч — 174-я (172), Ірына Кур'яновіч захавала 236-ы радок, Таццяна Пучак стала 264-й, а была на 263-м месцы, Ксенія Мілеўская — 328-я (327).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі