Азарка: Суддзі, якія мяне штрафуюць, не цікавяцца памерам майго заробку

На 961 тысячу рублёў аштрафаваў Нясвіжскі раённы суд моладзевую актывістку Насту Азарку. Яе прызналі вінаватай у дробным хуліганстве. Нагадаем, 25 жніўня ў Нясвіжы міліцыянты затрымалі групу моладзі, у тым ліку і Азарку, якую абвінавацілі ў нанясенні на плот надпісу “Беларусь – гэта сьвятое”.

4 верасня нясвіжскі суд прызнаў актывістку вінаватай у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Яна была аштрафаваная на 1 мільён 240 тысяч рублёў. І вось новы штраф. Прычым гэта яшчэ не ўсё.

Вось што распавяла “Еўрарадыё” Наста Азарка:

“Мне зараз трэба выплаціць “пакрыўджанаму боку” пакрыццё стратаў. Яшчэ зверх гэтай сумы. Там яны налічылі недзе каля 300 тысяч рублёў”.


Азарка кажа, што ў судзе памерам яе заробку (а яна працуе рабочай на мясцовым льнозаводзе) ніхто ніколі не цікавіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі