Бабарыка падаў першыя 75 тысяч подпісаў за сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
Віктар Бабарыка падаў у Цэнтрвыбаркам першыя 75 тысяч подпісаў за вылучэнне сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла паведаміў у сваіх соцсетях.
"Першыя 75 000 подпісаў пададзеныя сёння ў раённыя камісіі па выбарах! 75 000 вывераных, стоадсоткавых, цудоўных галасоў за нашу будучыню! За кароткі тэрмін мы з вамі зрабілі амаль немагчымае — прынялі цвёрдае рашэнне, паставілі вялікую мэту і практычна ўвасобілі яе ў жыццё. Дзясяткі тысяч людзей, якія галасуюць за сваю будучыню, — гэта ўражвае і натхняе на новыя задачы ", — напісаў Бабарыка.
11 чэрвеня Віктар Бабарыка заявіў, што яго ініцыятыўная група сабрала больш за 300 тысяч подпісаў. Гэта пакуль што рэкорд сярод усіх альтэрнатыўных "кандыдатаў у кандыдаты".
Аб пераадоленні стотысячнай бар'ера, неабходнага для рэгістрацыі, раней паведамлялі таксама Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Ганна Канопацкая, Наталля Кісель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.