Бабарыка сабраў натоўп людзей у Бабруйску
Віктар Бабарыка сабраў натоўп людзей у Бабруйску. Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ў панядзелак наведаў пікет у гэтым горадзе, на якім збіраліся подпісы за яго вылучэнне. Трансляцыяю з месца падзей праводзіць Радыё Свабода.
Бабарыка выказаўся пра сітуацыю ў краіне і пра перспектывы, адказаў на пытанні прысутных.
Пасля ператрусаў і затрыманняў у "Белгазпрамбанку", якім Бабарыка кіраваў 20 гадоў, палітык запісаў звароты да выбарцаў на выпадак свайго затрымання. Па гэтай справе затрыманыя 15 чалавек, іх абвінавачваюць у адмыванні грошай і нявыплаце падаткаў. Кіраўнік Камітэта дзяржкантроля заявіў, што ёсць доказы датычнасці да яе і Віктара Бабарыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.