Бабруйская фабрыка адклала выпуск адзення, каб шыць медпавязкі ад каранавіруса

Бабруйская фабрыка адклала выпуск адзення, каб шыць медпавязкі ад каранавіруса

Швейная фабрыка "Славянка" ў Бабруйску часткова прыпыніла выпуск адзення, каб шыць марлевыя павязкі. 300 тысяч павязак ёй замовіла "Белмедтэхніка", піша TUT.by. 

Павышаны попыт на павязкі ўзнік у сувязі з каранавірусам. Акрамя "Белмедтэхнікі" марлевыя павязкі ў бабруйскага прадпрыемства замовілі і прыватныя арганізацыі.

Фабрыка ўжо выпускала марлевыя павязкі ў 2009 годзе, калі была эпідэмія свінога грыпу. Тады яны былі трохслаёвымі, цяпер "Славянка" выпускае чатырохслаёвыя марлевыя павязкі. 

Дзеля пашыву павязак давялося прыпыніць выпуск некаторых замоваў. Але на фабрыцы запэўніваюць, што з графіку яны не выбіваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі