Бабулю і маці брэсцкага пратэстоўца асудзілі за тое, што ён уцёк
У Брэсце асудзілі маці і бабулю Алега Юрава, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Жанчыны выступалі паручальніцамі Юрава.
Алег праходзіў у чацвёртай групе абвінавачаных па "карагоднай справе". Ён быў не пад вартай, а адпушчаны дадому пад паручальніцтва сваякоў. Хлопец прыйшоў на некалькі пасяджэнняў, а потым перастаў. Яго абвясцілі ў вышук, але дагэтуль не знайшлі.
Суд прызнаў маці і бабулю Юрава вінаватымі ў парушэнні ўмоваў паручальніцтва. Кожная з іх павінна заплаціць штраф — па 4350 рублёў (150 базавых велічынь). Агулам гэта 8700 рублёў, або каля 3,5 тысячы долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.