Бацька Пратасевіча: усхваленні Лукашэнкі — гэта ўсё вынік катаванняў

Бацька Пратасевіча: усхваленні Лукашэнкі — гэта ўсё вынік катаванняў

Дзмітрый Пратасевіч у эфіры тэлеканала "Дождь" пракаментаваў "інтэрв'ю" з сынам, якое напярэдадні паказаў тэлеканал АНТ. Ён адзначыў, што "карэспандэнт дзяржканала мае больш правоў, чым адвакат, якога ўжо больш пяці сутак не пускаюць да Рамана".

"Я ўпэўнены, што яго прымусілі, — кажа Дзмітрый Пратасевіч. — Упэўнены, што яго запалохвалі. Ён больш за тыдзень знаходзіцца пад ціскам... Гэта вынік таго, што яго проста запалохалі, прыгразілі, можа быць, жыццём дзяўчыны і яго жыццём".

Бацька Пратасевіча лічыць, што ў СІЗА КДБ сына катавалі, над ім здзекаваліся. Ён не выключае і выкарыстання псіхатропаў.

"І словы, і фармулёўкі, і тое, як ён падае інфармацыю, і гэтыя ўсхваленні Лукашэнкі — гэта ўсё вынік катаванняў, гэта вынік таго, у які псіхалагічны і фізічны стан яго зрынулі", — заявіў Дзмітрый Пратасевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі