Бацькоў папярэджваюць пра ўзмацненне адказнасці за ўдзел іх дзяцей у пратэстах
Генпракуратура Беларусі адрэагавала на заклік Аляксандра Лукашэнкі да актывізацыі дзейнасці. Бацькоў ужо папярэджваюць пра ўзмацненне адказнасці за ўдзел іх дзяцей у пратэстах. 11 верасня ў заявай выступіў намеснік генпракурора Аляксей Стук. Паводле яго слоў, ёсць больш за 200 зафіксаваных выпадкаў удзелу дзяцей у "масавых беспарадках".
"Прызнана недастатковай дзейнасць кампетэнтных органаў па прыцягненні да адказнасці бацькоў за ўцягванне і ўдзел іх дзяцей, асабліва малалетніх, у масавых беспарадках", — кажа Стук.
Раней пра адказнасць бацькоў за ўдзел іх дзяцей у несанкцыянаваных вулічных акцыях гаварыў намеснік прэм'ера Ігар Петрышэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.