Баец з пазыўным "Брэст", выходзячы з акружэння, падбіў бранятэхніку (фота)
Спецбатальён Нацыянальнай гвардыі Украіны "Данбас" трапіў у акружэнне пад Ілавайскам.
З акружэння байцы выходзілі групамі. У адной з іх былі тры вайскоўцы, якія маюць пазыўныя "Брэст", "Вусач" і "Бугор". Пры прарыве з акружэння яны здолелі падбіць 2 расійскія танкі Т-72 і 2 БМД, інфармуе тэлеканал "24".