Баксёр Аляксандр Усцінаў прагне бою з Мікалаем Валуевым

Беларускі суперцяжкавагавік Аляксандр Усцінаў, які перамог у мінулы чацвер у Кіеве тэхнічным накаўтам украінца Максіма Пядзюру і заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы па версіі ЕВА, распавёў журналістам аб свае далейшых планах. Паколькі версія ЕВА дае магчымасць патрапіць у рэйтынг WBA, Усцінаў хацеў бы сустрэцца з Мікалаем Валуевым. На думку баксёра, Валуеў больш падыходзіць яму па вазе. А вось з тымі, хто саступае яму 20-30 кг, Усцінаву біцца нецікава.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі