Балгарыю абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі

Балгарыю абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі

Брытанская дабрачынная арганізацыя Oxfam абвінаваціла ўлады Балгарыі ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі з Афрыкі і Блізкага Усходу, якія прыбываюць у краіну. У справаздачы арганізацыі падаюцца сведчанні болей за сотню бежанцаў, якія накіроўваліся ў Сербію праз Балгарыю.

Мігранты распавядаюць пра агрэсіўныя паводзіны балгарскіх паліцыянтаў, у прыватнасці пра збіццё і цкаванне сабакамі.

Прадстаўнікі арганізацыі заклікаюць Еўрасаюз умяшацца і зрабіць канкрэтныя захады для абароны асноўных правоў чалавека. Балгарскі ўрад не каментуе высновы Oxfam.

У кастрычніку мігрант з Афганістана быў застрэлены балгарскімі памежнікамі падчас спробы трапіць у краіну з суседняй Турцыі. Тады ўлады заявілі, што забойства было ненаўмысным і адбылося з-за рыкашэту кулі, аднак гэты выпадак выклікаў бурную рэакцыю ў праваабаронцаў, паведамляе ВВС.

Фота: Global Look Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі