"Бальніцы ― гэта не месца для адпачынку". 8 цытат Васіля Жарко

"Бальніцы ― гэта не месца для адпачынку". 8 цытат Васіля Жарко

Васіль Жарко ўзначальваў Міністэрства аховы здароўя 10 гадоў. Ён запомніўся тым, што ўвёў абавязковыя рэцэпты на лекі, так і не ліквідаваў чэргі ў паліклініках, пры ім толькі ў Беларусі не было эпідэміі свінога грыпу.

Бальніцы ― гэта не месца для адпачынку, цяпер адна траціна шпіталізаваных па сутнасці не мае патрэбы ў стацыянарным лячэнні.

У няпросты крызісны год кожны з медыкаў разумее, што даваў клятву Гіпакрата. І працуе не за грошы. А па сумленні і сваім пакліканні.

Я прашу і прымушаю: на дзвярах участковага тэрапеўта павінен вісець нумар мабільнага тэлефона, каб жыхар мог звярнуцца.

Я лічу, што можна было б увесці нейкую сімвалічную аплату за наведванне ўрача. Можа быць, не з першага разу, можа быць, не для ўсіх катэгорый хвароб. Аднак незразумела, як гэта аформіць у адпаведнасці з нашай Канстытуцыяй, бо згодна з ёй, кожны чалавек у нас у краіне мае права на бясплатную медыцынскую дапамогу.

У раённых стацыянарах 90% лекавых сродкаў ― беларускія. У рэспубліканскіх цэнтрах ― больш за 50%. І грамадзяніна вылечваюць! Значыць, лекі паказваюць сваю эфектыўнасць.

Мы абмежавалі самалячэнне, бо ўбачылі: грамадзяне ў аптэку пачалі хадзіць, як у краму. Дома ў кожнага ― цэлыя аптэчныя кіёскі.

Мара? Па-першае, у што б там ні стала, захаваць тую даступнасць меддапамогі, якая ў нас ёсць на сёння. Бо СААЗ прызнала, што на сто адсоткаў яе забяспечваюць у свеце толькі тры краіны ― Беларусь, Канада і Бруней. Тады як у развітых краінах Заходняй Еўропы прыёму ў кардыёлага трэба чакаць месяц, анколага ― 3-4 месяцы.

Жарко ў 2011-м: У 2013 годзе чэргаў у паліклініках не будзе.

Жарко ў 2012-м: Чэргі ў беларускіх паліклініках знікнуць да 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі