Жарко пракаментаваў гучную карупцыйную справу ў сферы аховы здароўя

Жарко пракаментаваў гучную карупцыйную справу ў сферы аховы здароўя

Віцэ-прэм'ер, былы міністр аховы здароўя Васіль Жарко пракаментаваў гучную карупцыйную справу ў сферы аховы здароўя. Нядаўна КДБ паведаміў пра затрыманне шэрагу медыцынскіх функцыянераў за сістэматычнае атрыманне хабараў. Сярод іх апынуліся дырэктар прадпрыемства "Белмедтэхніка" Аляксандр Шарак (у яго гаражы знайшлі 620 тысяч долараў у эквіваленце), дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў. Кошт лекаў і медабсталявання з-за карупцыі завышалася на 10-60% (у некаторых выпадках — на 100%).

Жарко прызнаўся, што проста не чакаў такіх маштабаў карупцыі. Як вядома, ва ўрадзе ён курыруе сферу аховы здароўя. Віце-прэм'ер заявіў, што сістэма дзяржаўных закупак у нашай краіне будзе ўдасканальвацца. Ён дапускае, што будзе выпрацаваны "нейкі новы алгарытм", інфармуе БЕЛТА.

Васіль Жарко лічыць, што ўвогуле сістэма дзяржзакупак у Беларусі "празрыстая". Пры гэтым ён прызнае, што яна ў пэўнай ступені забюракратызаваная. Прапановы з'явяцца па выніках працы кантралюючых органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі