Банк ВТБ увёў абмежаванне на абмен валюты па картках
Банк ВТБ з 19 сакавіка ўвёў абмежаванне на абмен валют па картках, паведамляецца на сайце ўстановы.
Ліміт складае 100 еўра ў суткі.
Паведамляецца, што ён будзе дзейнічаць у наступных выпадках:
— на расходныя аперацыі ў замежнай валюце па рублёвых картках банка;
— на прыходныя аперацыі ў беларускіх рублях па валютных картках банка.
Карыстальнікі некаторых іншых беларускіх банкаў пішуць у сацсетках, што ў абменніках ёсць праблемы з наяўнымі доларамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.